Множаньне сутнасьцяў, частка чарговая

Сёньня на курсах казаскае мовы мы павінны былі распавесьці пра бацькаўшчыну. Дзе нарадзіліся, адкуль прыехалі, і гэтак далей. Я згадаў, як спачатку ў дзяцінстве, а потым самастойна езьдзіў да бабцы ў вёску на Берасьцейшчыне. Дарэчы, «вёска маёй бабцы» па-казаску гучыць вельмі прыгожа: «Әжемның ауылы». На мой густ ёсьць у гэтым пераліве гукаў нейкая пяшчотная цяплыня.

Потым я казаў, як з вайной апынуўся ў Алматы, але ня гледзячы на прыгоды, сумаваў па радзімым мясьцінам. Аднаклясніца ледзьве пляснула ў далоні і са спагадай пераклала па-свойску: «Тоскует по Москве». Але калі я гаварыў пра сум, то мэтанакіравана абраў не «қала», то бок «горад», а слова «жер», якое можна перакласьці як «зямля», ці «родны кут». Я ж насамрэч распавядаў пра вёску. Сам сабе толькі падумаў, «Хай гэтая Масква хоць у пекла праваліцца».

А калі пасьля занятку ішоў да дому, успомніў аб прароцтвах праваслаўных старцаў. Як з Масквы трэба цякаць як мага хутчэй, бо прыйдзе час, калі яна сапраўды ў пекла сыдзе. І здаецца разгадаў, што яны мелі на ўвазе. Калі габрэі аддалі Езуса на раскрыжаваньне, яны гэта зрабілі паколькі хацелі бачыць Царства Боскае матэрыяльным. А ён абяцаў духоўнае, значыцца ня быў мэсіяй. Яны так учыталіся ў тэкст Бібліі, што згубілі сэнс пасланьня.

Вось і зараз па сутнасьці Масква ўжо па духу ў пекле, але тым, хто там застаецца, па большасьці добра. Мае тамтэйшыя суседзі ды сваякі працягваюць лічыць украінцаў братамі, і адначасова не супраць, каб тых забівалі далей. Дасылаюць праз тэлеграм віншаваньня са Зьвеставаньнем, і падтрымліваюць патрыярха Кірыла, які абвесьціў гэтую вайну сьвятой. Верагодна да гэтага часу вераць у прароцтва, але прамінулі, калі яно спраўдзілася.

Было сказана «ня ведаю вас, адкуль вы; адыдзеце ад Мяне ўсе, хто ўчыняе няпраўду». Але падаецца на гэты конт тыя, хто чытаў, мяркуюць таксама, як тыя, хто клікаў да вяртаньня мэтадаў сталінізму на конт магчымасьці патрапіць пад стрэльбы выканаўчага камітэту.

Ну а яшчэ вынік у тым, што я пакуль моцна блытаюсь у казаскіх склонавых канчатках. Трэба паўторваць.

Паламаныя дрэвы нашага жыцьця

Расейская паэтка Васіліна Арлова ў дзёньнькавым запісы ў Facebook напісала, як мне здаецца, важную думку:

Может быть, особенность моего положения состоит в том, что Российская Федерация напала буквально на место моего детства, на самое дорогое место на планете, я вчера рассказывала дорогой подруге Тане, что это единственное место, где у меня были мои любимые деревья. В Москве у меня не было любимых деревьев, потому что все деревья были там как бы общие, публичные, с ними кто угодно мог иметь какие угодно отношения, а в украинском селе моего каникулярного детства было не так — у меня были отношения с конкретными деревьями, и они мне, мне казалось, отвечали взаимностью, то есть как бы узнавали и привечали меня.

Запіс ад 24 сьнежаня 2023 году

Я таксама меў дрэвы, якія мне былі вельмі дарагія. Кожны раз, як прыязджаў да вёсцы, заўсёды хадзіў да дзьвух магутных дубоў вздоўж дарогі на мяжы вёсцы побач зь воданапорнай вежай, на якой было гнездо дзеля шмталікіх пакаленьняў буслоў. Аднойчы ў адное зь гэтых дрэваў ударыла маланка. Яно раскалолася, і яго зрэзалі. Калі я вярнуўся, той дуб, які застаўся, выглядаў як удовы стары.

Далей у полі, дзе пасьвяць кароў, было адзінае высокае дрэва, якое не выкарчвалі. Пастухі адпачывалі ў яго цяню ў час сьпякоты, і напэўна нехта зь іх высек на дрэве ўсьмешку. То бок да рамана Віктора Гюго я ведаў, што шрамы могуць быць падманлівымі.

Больш за ўсё пасьля жніўня 2020 году, калі вусаты таракан з дапамогай са ўсходу перамог, я цярпеў страту магчымасьці даведацца да гэтага кутку на Берасьцейшчыне. Пайшоў другі год, як я жыву ў Алматы. За гэты час не памятаю, каб я сумаваў па Маскве. Але ўлетку я ўночы рабіў невялікі шпацыр па алее каля дому перад сном. Я глядзеў уверх на галіны на фоне начнога змроку, і злавіў сабе на думцы, што гэта нагадвае мне быццам я іду па вуліцы радзімай вёсцы. І так зашчымела ў грудзях, што я амаль не разраўціўся.

Гэтыя лысыя брыдоты, якім настолькі не хапіла павагі зь боку захаду, што яны вырашылі патапіць усіх наогул у крыві, да гэтага часу, да гэтай хвіліны, прадоўжваюць ня толькі вайну вонкі, але і рэпрэсіі ўнутры. Бо яны ня могуць й ня змогуць перадолець. На маю думку гэта таму, што ў іхнем апошнем былі эпізоды зь нянавісьцю да пацюкоў. Але не было дрэваў, якія можна было любіць.

Год вайны

Калі хуйло зь тэлеэкранаў казаў «Мною принято решение о проведении специальной военной операции», гэта не было нечаканым. Было зразумела, што будучыні для нас з Маргарытаю і для дзіцяці, якога мы тады яшчэ чакалі, больш няма. Яго больш не было для ўсей краіны, але яе жыхары за гады, не, за дзесяцігодзьдзі ўпушчанага часу прызвычаіліся да адсутнасьці пэрспэктыў. А зараз яны прызвычайваюцца да таго, што сьмерць заўсёды побач.

Я да гэтага часу не разумею, чаму ўкраінцам не дазваляюць біць захаднай зброяй па аб’ектам унутры расеі. Магчыма, каб не распыляць сілы. Пакуль трэба павытрэсваць акупантаў са сваёй тэрыторыі. Але жаданьне, каб расейцы пачулі тое, што робяць украінцам, не зьнікае. Аднак, мяркую, не пачуюць.

Сёньня гадавіна з пачатку поўнамасштабнага нападу. У вайне, якая цягнецца нашмат даўжэй. Год, на працягу якога расейцы забіваюць украінцаў. Бяздушна, бессэнсоўна, сабе на праклён. Я спадзяваўся, мусіць хоць магілізацыя прымусіць да нечага. Не, чмобікі на відэа нылі толькі пра дрэнныя ўмовы, у якіх яны апынуліся.

За год гэтая краіна для мяне памерла. Я нічога пра яе не разумею, да і не хачу. Толькі паразы ў вайне. Ганебнай і скрышальнай паразы. Але надзеі на яе хуткасьць пакуль не знаходжу.

Дробязі жыцьця

Калі апошні раз быў ва Ўроцлаву, адным зь яскравых успамінаў стаў хостэл зь амаль папяровымі сьценамі. Неяк мы зь жонкай засталіся ў нумару даўжэй, і зрабіліся выпадковымі слухачамі бурнага сэксу. Пакуль жанчына ў суседнім пакоі ўсклікала «Mocniej! Mocniej!» мы ціха пераглядваліся, не жадаючы перашкодзіць дзейству за сьцяной.
Нядаўна ў Алматы я пераехаў кватэру патаньней. Сёньня ўночы па-за іншымі амаль папяровымі сьценамі я зноў зь усьмешкай слухаў гукі гарачага сэксу. У гэты раз казаскага.

Раман “Былы сын”/ Роман “Бывший сын”

На задняй вокладкі кнігі Сашы Філіпенкі «Былы сын» Міхаіл Ідаў піша: «…вы держите в руках настоящий большой русский роман». Гэты твор заняў першае месца ў «Русской премии» у 2014 гаду.

Вокладка расейскага выданьня кнігі


Дэбютнае апавяданьне Філіпенкі пачынаецца зь таго, як галоўны герой зь відавочна звычайным расейскім іменем Францыск трымаецца зьбегчы зь дому да гульні ў сьпякотным менскам траўні 1999 году.
Здаецца, галоўная тэма апавяданьня вырас зь анэкдоту, што Беларусь – ідэальная краіна дзеля выхаду зь комы. Бо тут нічога ня зьмяняецца. Узяўшы гэту думку літаральна, Філіпенка зрабіў надта песімістычны вобраз краіны і грамадзтва, запалоненых галечай, дыктатурай, суседняй імпэрыяй, і таксама наогул гісторыяй. Гэты калектыўны Сызыф хапіў задужа вялікі камень.
Францыск упадае ў кому. Ідуць гады, час немінуча рухаецца наперад, але замест зьменаў накопліваецца толькі цяжар папярэдніх памылак. У выніку самы выхад зь комы становіцца бессэнсоўным.
Большай часткай раман напісаны расейскаю мовай. Ужо ў пачатку апавяданьня Філіпенка растлумачвае гэты выбар:
«Но ты мне всё-таки ответь, почему тебя так раздражает, что мы говорим на родном языке? – Меня раздражает только то, что это искусственно! Вы не думаете на этом языке, вы не видите на нём сны, вы не можете шутить на этом языке. Согласись, ты ни разу в жизни не рассказал мне анекдот на нём… – Да потому что он мне тупо нравится! Потому что я хочу чем-то отличаться от других. Потому что мне не хочется говорить на языке людей, которых однажды прислали сюда в качестве надзирателей».
Тое, што павінна было лічыцца роднай мовай, ужо ў 1999 гаду было франдзёрствам. А потым Францыск упаў у кому, і калі выйшаў зь яе, размаўляць беларускаю было зусім небясьпечна.
Філіпенка напісаў раман пра загубленыя надзеі мець магчымасьць жыць самастойна. Пра тое, як была скрадзена мажлівасьць на прыняцьце рашэній без аглядкі на старшага брата. Пра страту права размаўляць сваім голасам.
Выбар расейскай мовы дзеля апавяданьня дэманстратыўна сьведчыць пра немагчымасьць раўнацэннага гучаньня беларускай. Калі апошняя зьяўляецца ў тэксьце, яе абавязкова душаць, хаваюць, выводзяць за мяжы нармальнага. Расейская таксама ідзе ў нагрузку к таму непад’ёмнаму каменю на схіле. Іншага выйсьця, акрамя як растаць нібы няма. Толькі кома, альбо сьмерць, альбо эміграцыя, якая прыраўноўваецца да двух папярэдніх варыянтаў.
Іранічна, што далей у сваёй творчасьці Філіпенка ўсё больш паглыбляецца ў расейскі кантэкст. Ён быццам ідзе ў фарватэры трагічнага выраку героеў свайго дэбютнага раману, якой у 2014 гаду расейцы назвалі рускім нягледзячы на тое, што ёсьць такая краіна Беларусь зь уласнымі народам, культурай, гісторыяй, звычаямі і традыцыямі.
Зараз Ідаў са сваім амэрыканскім пашпартам у кішэні кляймуе расейцаў за імпэрыялізм. Але ў год, калі Расія захапіла Крым і Данбас, не бачыў нічога кепскага, калі асабіста ўключаў у рамкі рускай літаратуры іншаземны раман, які на шчасьце не трэба было перакладаць на мову, якую разумеюць расейцы.

Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі атрымаў праз свае жонку Натальлю Пінчук Нобелеўскую прэмію міру. Я чытаў яе прамову з цырымоніі, і думаў, як жаж добра, што сярод беларусаў няма такога бруднага пытаньня, як расейскае “Калі ня пуцін, то хто?”.
У 2020 дэмакратычныя надзеі растапталі і згвалцілі. Зараз зразумела, што тады не магло быць інакш. Але і тады і сёння беларусы малі адразу многа альтэрнатываў узурпатару. Гэта ён мяркаваў,што пазбавіў народ магчымасьці выбара. Але замест пасаджаных мужчын узняліся жонкі.

Узурпатар пачаў тэрор. Потым прыйшла акупацыя. Зараз бачна, што ўсе падзеі пасаджанага рэжыму бясплодны. Ён можа толькі катаваць, гвалтаваць, знішчать, змярцьвіць усё жывое. Спадзяюся, бачна гэта таксама і тым, хто спачатку быў “за”, хіба і лічыў сябе беларусам.
І вось у час вайны (як дакладна адзначыла ў сваем слове Аляксандра Матвійчук, салаурэатка ад Украіны, вайна ня дзвюх дзяржаў, а дзвюх сістэм — аўтарытарызму і дэмакратыі) мы віншуем сярод выпаленага поля беларусьшчыны крыніцу жыцця.

Прызнаем годнасць працы Алеся Бяляцкага. Як ні бетануй, жывыя кветкі ўсё роўна паўзыходзяць.
Алесь за кратамі, але зноў за яго ўстае жонка, як і другія жонкі два гады таму, ў час украдзеных выбараў.
Веру, прыйдзе час, калі айчына зноў будзе вольнай. Мусіць тады беларусы пачнут сварыцца, ці лепш на пасадзе прэзідэнта быць таму ж Бяляцкаму, але Марыі Калеснікавай, ці каму трэцяму. А я б змог ў добрай кампаніі друзей раздзяліць хлеб з сырам пад бутэльку сідру. І сказаць тост “Жыве Беларусь!”

Множаньне сутнасьцяў, частка 12

Цяпер я жыву ў Казахстане. Мы прыязджалі сюды з Рытай вясной, калі пашлі чуткі пра мабілізацыю з 9 траўня. Тады я жыў у Алматы тры тыдня, пакуль не стало зразумела, што чуткі неабгрунтаваныя.

Зараз я з’яжджаў з думкай, што раблю гэта назаўжды. У вандроўнай сумцы рэчы на осень і зіму, значкі з бчб-сьцягам і Пагоняй на штрыфель майго адзінага пінжака, ноутбук, та кнігі Сэнекі, Лукрэція і творы Эпікура. Вось і ўсё, што я захапіў у новае жыццё.

За некалькі дзён да выступа пуціна пра мабілізацыю мы сядзелі ў гасцях у сяброўкі. Сёлета яна стала працаваць валанцёркай праз дапамогу ўкраінскім уцекачам. Па зразумелых прычынах улада Ўкраіны называе ўсіх уцеклых на ўсход ці палоненымі, ці выкрадзенымі, ці тымі, каму не далі магчымасті уцячы на захад. Аднак гэта не зусім так. Люді ратуюцца ад вайны куды могуць. Таксама ў расею беглі не таму, што падтрымлівалі генацыдальны плян пуціна па захопленню Ўкраіны. Мяжа побач, вось і уцякаць прасцей. А за мяжой пакуль не бамбуюць. Таксама тут жывуць сваякі. Тут размаўляюць той жа мовай. Ігд, Ігд.

А ў выніку людзі сутыкаліся з ненавісцью да сябе. «Зачем вы сюда приехали? И без вас всё плохо». Сяброўка расказвала, як адна сямь’я прыехала нават да Краснаярска, і сваячкі з парога пачула, што бамбёжкі, ад якіх яны ўцякалі — гэта добра. «Это потому, что вы фашісты», — сказала яна ім у твар.

Сяброўка расказвала, а мы думалі пра тое, як з 2014 году разарвалася сувязь са сваякамі Рыты з Адэсы. Некалі мы разважалі, мусіць паехаць туды жыць. Яшчэ да Крыма з Данбасам. Сяброўка расказвала, а мы думалі пра бацька Рыты, якій ня кроплі не рэфлексуе, пакуль паглынае людажорскія мантры з мрачнаватара. У яго амаль з год няма ні якой працы з-за вайны і санкцый. Ён адмаўляецца ад свае ўкраінскіх караней. І ён ня бачыць нестыковак у адбываючымся.

Муж сяброўкі ў пачатак вайны разважаў, ці мусіць падацца на ізраільскае грамадзянства, та пераехаць туды з сямьёй. Але сяброўка не хоча з’яжджаць з краіны. Яна працягвае любіць свае раздзіму ня гледзячы ні на што. Я вузкалобы, я гэтага не вельмі разумею. Мяне за мае беларускую мову загнабілі мае былыя аднакурснікі, якія любяць паўтараць «русская культура такая же жертва этой проклятой войны». А я чытаю «Клеветникам России» Пушкіна, і бачу, як і 200 гадоў таму працавала Радыё тычячы халмагоравых. Бачу, што расейская культура гэта і ёсць та баба, якая гаворыць сваякам, якія зараз вырахтаваліся ад смерці «Вы фашісты».

Дзякуй сяброўке, ёсць надзея на тое, што ў той краіне можа быць нешта добрае. Пасля немінучай ганебнай паразы, якая чакае расею, такія людзі, каторыя зараз дапамагаюць украінцам напэўна здолеюць збудаваць нешта чалавечнае.

Але без мяне.

Множанне сутнасцяў, частка 11

Пакуль расія, блакуючы чорнае мора, шантажуе сьвет новым галадаморам, адначасава крыўдзіцца по canceling’у сваёй культуры, варта ўзгадаць, что гэткая культура такое.

Сёння першае чэрвня, сусветны дзень аховы дзяцей. За тры месяцы расейскія вайскоўцы забілі больш за 200 дзяцей ва Ўкраіне. Ня выпадкова, мэтанакіравана. У рамках практыкі выпаленай зямлі. А яшчэ ёсць пакалечаныя. Без рук, без ног, але выжылыя. Складана паддаецца падліку колькасць сірот, радзіцелі якіх не былі ваеннымі. Гэткія выжылыя дзеці хутчэй недапрацоўка расейцаў. Забітымі павінны былі быть усе. А каго вывезлі пад відам так званага ўцекача, зараз праходзяць курс карэкцьруючай русіфікаціі:

Такіх выкрадзеных малютак рыхтуюць да ўсынаўлення. Цалкам верагодна прі жівых бацьках, якія засталіся ва Ўкраіне. Іх прымусяць забыть, хто яны. Як робяць зараз кітайцы з уйгурамі, ці амэрыканцы з канадцамі у адносінах карэнных народаў ў пачатку ХХ стагодзя.

Але тое ж самае расейцы робяць і са сваемі дзецьмі. Мне ўеўся у памяць здымак пашпарту нейкага прізыўніка, пагібелага ва Ўкраіне. Хлопец 2004 гады нараджэння, ці то с далёкага ўсходу, ці то с Камчаткі. І тым фотакартка з яго палюбоўнікам. Ён нарадзіўся пры пуціне, жіў у гамафобскім асяроддзі. Фактычна быў парыей, ворагам сваёй айчыны. Для чаго? Каб загінуць на чужой зямлі за тысячы кілометраў ад дома дзеля таго, хто цябе і чалавекам бы не лічыў?

Вось што расія насамрэч думае пра дзяцей.

А учора быў дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій ў Казахстане. Дзля краіны гэта асабліва важная дата. Ганенням і забойствам падвергнуўся не толькі народ Казахстана. Терыторія самой рэспублікі ператварылася у месца ізнання дзля многіх народаў ЗРСР. Паволжскія немцы, палякі, карэйцы, народы Каўказа – ўсе, хто правініўся у глазах сталіна, эшэлонамі спасылалісь сюда. 23 лютага, калі ў расіі выходны дзень у гонар савецкага войска, чачэнцы з інгашамі знаходзяцца ў жалобе у памяць аб высылцы у Казахстан.

Тыднем раней, 21 траўня, быў дзень памяці генацыда чаркесаў. Народа, які меў доўгія добрасуседскія адносіны з расеяй на працягу многіх стагоддзяў. Аднак гэта перастала мець якое-небудзь значэнне для расейцаў падчас Каўказскай вайны. Усіх, хто не ўцёк, забілі, а потым зрабілі від, быццам ніякіх чаркесаў і не было. Сучасны рускі проста не ведае про гэта нічога. А раскажаш — не паверыць.

Да і зараз пуцін заняты нічым іншым, як канчаткавае вырашэнне ўкраінскага пытання. Для гэтага ён пасылае на полі бою дагестанцаў, буратаў, калмыкаў, баскур і людзей іншіх малых народаў. Такім чынам ён вырашае адразу два пытання, абодва для пашырэння жызненной прасторы “рускага міру”.

Вось што расія насамрэч думае пра іншыя народы.

Ну i варта ўзгадаць пра цяперашні харчовы шантаж. Ўкраіна ня можа даставіць збожжа сваім пакупнікам, а расія гатова стварыць зялёны калідор толькі прі ўмове аслаблення санкцый. Сітуацыя нагадвае тыповую рыторыку расейскага адмоўніка галадамору. “Па-першае, яго не было, а па-другое гэта быў не генацыд, таму што ён быў не толькі ва Ўкраіне, а таксама у расіі”.

Рабаванне заўсёды было часткай расейскага калоніалізму. Нават ў сферы ўліяння, зацверджанай на Ялцінскай канферэнцыі (галоўнай мэте крамлёўскага плана “можам паўтарыць”), ужо разрабаванай ш абяскроўленай націстамі, савецкая адміністрацыя перш за ўсё правяла ацэнку маёмасці, каб ўсё забраць і вывесці ў расію. Не толькі прадукцыю заводаў, але і самі заводы. Не толькі тэхніку, але і працуючыя камунікацыі. Зрэзалі нават правады з ліній электраперадачы. Выкручвалі лямпачкі. І гэта не ў немцаў. У чэхаў, палякаў, у тых, хто сам быў ахвярай. Так краіны, якія да вайны маглі скласці канкурэнцыю Заходяй Эўропе, упалі ў тэхналагічную і гуманітарную залежнасць ад ЗРСР.

Пасля акупацыі паўднёвай Ўкраіны, ураджай з захопленых тэрыторый адправіўся ў Крым і іншыя рэгіёны расіі. Пасля ўстанавлення кантролю над Маріупалем расейцы неадкладна ўзяліся перапраўляць сталь з Азоўсталі да сябе. І такое дзяржаўнае марадзёрства нічым не адрозьніваецца ад крадзяжу стыральных машін звычайнымі жаўнёрамі з будынкаў украінцаў у якасці трафеяў.

Вось ў гэтым і ўся расійская культура.

Сучасныя старыя ў палітбюро жадают ўзмоцнення расіі на пакаленні наперад. Ну што ж, а мы павінны нагадаць будучым пакаленням: рускім быць сорамна!

Множанне сутнасцяў, частка 10

Размауляў сёння з сяброўкай, пра якую ужо пісаў раней. Зараз яна спраўная вучоная, працуе над артыкулам з нямецкім калегам. Разам яны пішуць пра выяву каранавіруса ў афіцыйных СМІ. І вось яны ябмяркоўваюць на тэмат пустых вуліц, якія служаць правобразам апакаліпсісу. Бязлюдныя грамадскія прасторы, вецер, які гуляе па нядаўна жывых плошчах, стваралі поле для нарратіва пра канец цывілізацыі, як мы яе ведаем. Атсутнасць людей у дадзеным кантэксце становіцца раўназначным іх смерці. І у гэтый момант мае сяброўка ўспамінае пра знакамітыя кадры інаугурацыі путіна у 2012 годзе. Урачысты картэж, які едзе па зусім пустой маскве. Шірокія вуліцы, на якіх сустякаюцца хіба што людзі ў форме. Дабрабыт і святачная атмасфера. Супрацьлеглае значэнне прі роўна той жа падачы.

Нарратів будаваўся ў той парадігме, што бяспечны горад — гэта пусты горад. Суб’ектнасць тут ёсць толькі у пуціна, а деперсаніфікаванае грамадства пераўтворана у декарацыю. Існуюць толькі прэзідэнт і абязлічаная краіна. Такім чынам пусты горад успрымаецца як катастрофа самімі людзмі, у той час як для інвазіунага элемента ўсё роўна наадварот.

Тут можна правесці аналогію. Мы не можам убачыць чорную дзірку. Але мы ведаем пра яе па пустаце вакол. Абязлюдненыя вуліцы такім чынам з’яўляюцца свайго роду сацыяльным партрэтам каранавіруса. Пустыя вуліцы масквы, якія падаюцца ў дадатным ключы як сымбаль урачістасті закону і дабрабыту, таксама абарочваюцца партрэтам пераможнай эпідэміі.

А цяпер гэта эпідэмія панесла смерць за межы расіі.

Множанне сутнасцяў, частка 9

Пачаўся чацвёрты месяц вайны. Я рашыў пісаць па-беларуску. Зразумела, раблю шмат памылак, але гэта нармальна, калі до гэтага моманту думаю расейскаю. Чытаў на “Медіазоне.Беларусь”, якую зараз аб’явілі экстрэмістскім выданнем, пра беларусаў, якіе таксама пачалі гутарыць на роднай мове пасля 24 лютага, і адчуваю, што гэта правільна. Далей як раней нельга.

Ёсць прадчуванне вялікай бяды. Ствараецца ўражанне, што пасля першых месяцаў ваенных глупства, блытаніны і паражэнняў, расейская армія сабралася і пачынае перахопліваць ініцыятыву. Мусіць баявы вопыт дае плён, мусіць перадача адказнасці за разведку на карысць ГРУ. А мусіць у украінцаў пасканчаўся энтузіязм. Не ведаю, не ведаю.

Падобна на тое, што расейцы зноў збяраюцца нападаць на Сумы і Чарнігаў. Ёсць поспехі на данбасскам фронце. Я асцерагаюся, што Лукашэнка в гэтый раз адправіць войска ва Украіну. А гэта вяртае нас да пазіцыяў пачатку вайны. Толькі цяпер расейскае войска і у лепшай боегатоўнасці.

Гавораць, быццам ў крамлі плануюць новы рэферэндум. На нём вырашаць увесці ў склад расіі Паўднёву Асецію, новыя украінскія набыцці, Прыднэстроўе, а таксама Беларусь, “калі прададуць Лукашэнку”. Правесці яго плануюць 11 верасня (sic!), у дзень адзінага галасавання у расіі. У апошнія дні перш прадстаўнік МЗС РФ, а потым другі сакратар ЦК БРСМ зрабілі заявы, аб удзеле беларускай моладзі на будоўлях у сібіры і на далёкім усходзе. Мы ужо зразумелі, што Шойгу, кажучі пра так званыя “новыя гарады” у сібіры, насамрэч меў на ўвазе лагеры для украінцаў. Мяркую, зараз намякаюць пра той жа гулаг дзля астатніх. Здаецца фантастічным, але намер Пуціна захапаць усю Украіну тож здавалася да пачатку вайны. І вось вам 92 дзень вайны.