Пра алмацінскі смог
Трэці год як я жыву ў Алматы. За гэты час я прыстасаваўся да гораду. Зарабіў тут новыя хваробы, заблукаўся ў гарах, а сёлета мяне яшчэ й машына зьбіла. То бок стаў зусім як мясцовы.
Апрача іншага, асвоіцца ў Алматы — значыць прызвычаіцца да смогу. А ён тут заўжды: улетку, узімку, на ўсходзе і на захадзе. З гор ты бачыш як ён шэра-ружовым слоям паветру навісае над горадам, а ўнізе ты проста жывеш у ім, як рыба ў вадзе. Маё первае ўражаньне было менавіта такім. Спачатку я закватараваў у Алатаўскім раёне, і калі шпацыраваў увечары да дому, захадзіў у смог як у мора, хвалі якога пачыналіся каля Толе Бі, і паступова паглыналі тое, што было вышэй. Калі год таму я пераехаў у раён у верхняй часцы гораду, нечакана прыкмеціў, што мая вопратка пахне як пасьля курца. Да гэтага яго не заўважваеш, бо гэты водар літаральна стаіць паўсюды.
Гэта ня новая праблема. Мясцовы гурт “Опиа” у сваёй песьне “Я умираю в Нур-Султане”, якой апісалі дух перыяду позняга елбасы, сярод іншага скардзіліся:
Вядома, я не пляную заставацца тут назаўжды. Але такая прывілегія даступная не для ўсіх. Больш за тое, тут пачынаеш востра чуць, што наогул такое прывілегія. Бо пакуль я тутака, я магу дазволіць сабе жыць у верхняй частцы. А што тыя, хто засталіся, ці радзіліся і усё жыцьцё правялі ў тым жа Алатаўскім, ці іншым раёне горада, які знаходзіцца ўнізе гораду?
Гэтым жа пытаньнем задаўся аўтар стужкі “Алматы? Ок жыць са смогам?” Канат Бейсекеяў. Бо як можа быць ОК, калі найчасьцейшая парада ўзімку — гэта сядзець дома, бо дыхаць паветрам наўпрост небяспечна? Як можа быць ОК, калі толькі афіцыйна над горадам кожны дзень развейваецца пэўны чыгуначны састаў вугалю ніжэйшай якасьці? А не афіцыйна ёсьць прыватны сэктар, які топіць чым бог пашле, ёсьць дзясяткі, калі ня сотні тысяч устарэлых машын, якія кожны дзень вэндзяць выхлапнымі газамі содні наскрозь. А ўлады год за годам абяцаюць, як наладзяць сітуацыю, але нічога не мяняецца. Бо становішча, якое склалося, спорнае гаманцам вялікіх людзей, а пра іншых, ці нават пра заўтра ніхто не думае.
Пытаньне, якое задае ў сваёй стужцы Байсекеяў, відавочна рытарычнае. Але таму яго важна прагаворваць зноў і зноў. Таму я таксама хочу падзяліцца ім з вамі: