Раман “Былы сын”/ Роман “Бывший сын”

На задняй вокладкі кнігі Сашы Філіпенкі «Былы сын» Міхаіл Ідаў піша: «…вы держите в руках настоящий большой русский роман». Гэты твор заняў першае месца ў «Русской премии» у 2014 гаду.

Вокладка расейскага выданьня кнігі


Дэбютнае апавяданьне Філіпенкі пачынаецца зь таго, як галоўны герой зь відавочна звычайным расейскім іменем Францыск трымаецца зьбегчы зь дому да гульні ў сьпякотным менскам траўні 1999 году.
Здаецца, галоўная тэма апавяданьня вырас зь анэкдоту, што Беларусь – ідэальная краіна дзеля выхаду зь комы. Бо тут нічога ня зьмяняецца. Узяўшы гэту думку літаральна, Філіпенка зрабіў надта песімістычны вобраз краіны і грамадзтва, запалоненых галечай, дыктатурай, суседняй імпэрыяй, і таксама наогул гісторыяй. Гэты калектыўны Сызыф хапіў задужа вялікі камень.
Францыск упадае ў кому. Ідуць гады, час немінуча рухаецца наперад, але замест зьменаў накопліваецца толькі цяжар папярэдніх памылак. У выніку самы выхад зь комы становіцца бессэнсоўным.
Большай часткай раман напісаны расейскаю мовай. Ужо ў пачатку апавяданьня Філіпенка растлумачвае гэты выбар:
«Но ты мне всё-таки ответь, почему тебя так раздражает, что мы говорим на родном языке? – Меня раздражает только то, что это искусственно! Вы не думаете на этом языке, вы не видите на нём сны, вы не можете шутить на этом языке. Согласись, ты ни разу в жизни не рассказал мне анекдот на нём… – Да потому что он мне тупо нравится! Потому что я хочу чем-то отличаться от других. Потому что мне не хочется говорить на языке людей, которых однажды прислали сюда в качестве надзирателей».
Тое, што павінна было лічыцца роднай мовай, ужо ў 1999 гаду было франдзёрствам. А потым Францыск упаў у кому, і калі выйшаў зь яе, размаўляць беларускаю было зусім небясьпечна.
Філіпенка напісаў раман пра загубленыя надзеі мець магчымасьць жыць самастойна. Пра тое, як была скрадзена мажлівасьць на прыняцьце рашэній без аглядкі на старшага брата. Пра страту права размаўляць сваім голасам.
Выбар расейскай мовы дзеля апавяданьня дэманстратыўна сьведчыць пра немагчымасьць раўнацэннага гучаньня беларускай. Калі апошняя зьяўляецца ў тэксьце, яе абавязкова душаць, хаваюць, выводзяць за мяжы нармальнага. Расейская таксама ідзе ў нагрузку к таму непад’ёмнаму каменю на схіле. Іншага выйсьця, акрамя як растаць нібы няма. Толькі кома, альбо сьмерць, альбо эміграцыя, якая прыраўноўваецца да двух папярэдніх варыянтаў.
Іранічна, што далей у сваёй творчасьці Філіпенка ўсё больш паглыбляецца ў расейскі кантэкст. Ён быццам ідзе ў фарватэры трагічнага выраку героеў свайго дэбютнага раману, якой у 2014 гаду расейцы назвалі рускім нягледзячы на тое, што ёсьць такая краіна Беларусь зь уласнымі народам, культурай, гісторыяй, звычаямі і традыцыямі.
Зараз Ідаў са сваім амэрыканскім пашпартам у кішэні кляймуе расейцаў за імпэрыялізм. Але ў год, калі Расія захапіла Крым і Данбас, не бачыў нічога кепскага, калі асабіста ўключаў у рамкі рускай літаратуры іншаземны раман, які на шчасьце не трэба было перакладаць на мову, якую разумеюць расейцы.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.