Зь кнігі Валянціна Акудовіча “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым”

<…> Я наўмысна распрацаваў маршрут па гарах Цянь-Шаня так, каб завершыць яго на знакамітым алмацінскім возеры Медэа. Скуль адразу тралейбусам можна было даехаць да Саюза пісьменнікаў Казахстана, дзе месцілася і рэдакцыя часопіса “Простор”.

Абадраны, згаладалы, брудны, зарослы шчэццю да вачэй, я калыхаўся ў тралейбусе і весела думаў, што ніколі такога і блізу не было, каб яшчэ ранкам паснедаць у гарах ля вогнішча, а па абедзе ўжо ехаць у грамадскім транспарце. Звычайна пасля складанага маршрута некалькі дзён трэба было дабірацца да цывілізацыі.

Перад будынінай Саюза пісьменнікаў мяне чакаў яшчэ адзін сюрпрыз. На прыступках ля вялізных дзвярэй стаяў ладны натоўп мужчын у гарнітурах з галыптукамі. He веда- ючы, як іх абмінуць, я збянтэжана схіліў галаву і рушыў у самую сярэдзіну. Гарнітуры здзіўлена расступаліся, і толькі самы апошні не рухаўся. Я падняў вочы і ўбачыў Алжаса Сулейменава, тады самага знакамітага паэта сярод усіх нацыянальных літаратур (а ў Казахстане ён меў вагу нават большую, чым старшыня Вярхоўнага Савета). Я трохі шмаргануў заплечнікам па гарнітуры Алжаса і неўзабаве апынуўся ў абдымках сябра.

А праз якія паўгадзіны ў яго кватэры ўжо адмакаў у балеі і раз-пораз зіркаў на стол з кавуном, дыняй, вінаградам, пловам і рознафарматнымі пляшкамі.

Гэта была фантастыка, каб так адразу і ўсё разам: абснежаныя вяршыні за вакном, лепшы сябар побач, балея з гарачай вадой і келіх каньяку ў руцэ…

Р. S. Калі быць больш дакладным, дык Алжас Сулейменаў зрабіўся суперзнакамітым не столькі праз паэзію, колькі даследчай кнігай “Аз і Я”, у якой даводзіў, што “Слова пра паход Ігара” напісанае рускай і цюркскай мовамі.

Гэта настолькі абурыла расейцаў, што аўтара ганілі на арганізаваных парткамамі сходах па ўсім Саюзе: ад Палітбюро да апошняй вясковай бібліятэкі. (На адным з іх у літінстытуце я таксама прысутнічаў.)

За выключэньнем таго, што возера Медэа няма, цалкам так і выглядае Алматы. Уключаючы багаты стол, дзе ўсё разам. Цудоўнае месца пад Сонцам.

Звычайнае багацьце Алматы

Прыватны сэктар у Алматы — гэта велічэзныя плоты вышэй за чалавека. З аднога боку ад хаты, дзе я здымаю пакой на верхнім паверсі, жывуць карэйцы, зь якімі гаспадыня хаты неяк моцна пасварылася. Зьверху я часам наглядаю, як стары патрыярх іх сямьі выгадоўвае курачак у нізе амаль тыповага карэйскага каскаднага агароду. На Наўрыз ён упершыню за доўгі час павітаўся з гаспадыняй. Яна была ўражаная.

Па другі бок хату з дваром, які па ўйгурскаму звычаю амаль цалкам накрыты прыдашкам ды павецьцямі, нядаўна купіў мясцовы расеец. Цяпер ён зьбіраецца ўсі гэтыя стваральнікі ценю і шуму пад час дажджу разабраць.

Калі я крочу ўздоўж гэтых каменных ды бляшаных плотаў да аднаго з аўтобусных пріпынкаў побач, звычайна міную брамку з грэцкім сьцягам. Тут жывуць нашчадкі сасланых пантыйцаў, якія не хаваюць гонар па страчанай радзіме. 

У гандлёвым цэнтры я на ламанай казаскай спрабую спытаць у працаўніцы турэцкага кафэ, якая ня надта разумее па расейску, які напой ідзе зь іхнім донэр-комба. Пакуль дапіваю гарбату, размаўляючы па тэлефоне па-беларуску, за столік насупраць садзяцца тры элегантныя азэрбайджанкі, маць з дачкамі, і пачынаюць шчабятаць а жаночых справах на сваёй мове.

Нехта скажа, што гэта павярхоўна, усё значна складаней і сумней. Але я бы хацеў захаваць гэтую пяшчотную разнастайнасьць у сваем сэрцы, калі аднойчы пакіну Казахстан.

Пра алмацінскі смог

Трэці год як я жыву ў Алматы. За гэты час я прыстасаваўся да гораду. Зарабіў тут новыя хваробы, заблукаўся ў гарах, а сёлета мяне яшчэ й машына зьбіла. То бок стаў зусім як мясцовы.

Апрача іншага, асвоіцца ў Алматы — значыць прызвычаіцца да смогу. А ён тут заўжды: улетку, узімку, на ўсходзе і на захадзе. З гор ты бачыш як ён шэра-ружовым слоям паветру навісае над горадам, а ўнізе ты проста жывеш у ім, як рыба ў вадзе. Маё первае ўражаньне было менавіта такім. Спачатку я закватараваў у Алатаўскім раёне, і калі шпацыраваў увечары да дому, захадзіў у смог як у мора, хвалі якога пачыналіся каля Толе Бі, і паступова паглыналі тое, што было вышэй. Калі год таму я пераехаў у раён у верхняй часцы гораду, нечакана прыкмеціў, што мая вопратка пахне як пасьля курца. Да гэтага яго не заўважваеш, бо гэты водар літаральна стаіць паўсюды.

Гэта ня новая праблема. Мясцовы гурт “Опиа” у сваёй песьне “Я умираю в Нур-Султане”, якой апісалі дух перыяду позняга елбасы, сярод іншага скардзіліся:

Чёрт бы побрал Алматинский смог

Вядома, я не пляную заставацца тут назаўжды. Але такая прывілегія даступная не для ўсіх. Больш за тое, тут пачынаеш востра чуць, што наогул такое прывілегія. Бо пакуль я тутака, я магу дазволіць сабе жыць у верхняй частцы. А што тыя, хто засталіся, ці радзіліся і усё жыцьцё правялі ў тым жа Алатаўскім, ці іншым раёне горада, які знаходзіцца ўнізе гораду?

Гэтым жа пытаньнем задаўся аўтар стужкі “Алматы? Ок жыць са смогам?” Канат Бейсекеяў. Бо як можа быць ОК, калі найчасьцейшая парада ўзімку — гэта сядзець дома, бо дыхаць паветрам наўпрост небяспечна? Як можа быць ОК, калі толькі афіцыйна над горадам кожны дзень развейваецца пэўны чыгуначны састаў вугалю ніжэйшай якасьці? А не афіцыйна ёсьць прыватны сэктар, які топіць чым бог пашле, ёсьць дзясяткі, калі ня сотні тысяч устарэлых машын, якія кожны дзень вэндзяць выхлапнымі газамі содні наскрозь. А ўлады год за годам абяцаюць, як наладзяць сітуацыю, але нічога не мяняецца. Бо становішча, якое склалося, спорнае гаманцам вялікіх людзей, а пра іншых, ці нават пра заўтра ніхто не думае.

Пытаньне, якое задае ў сваёй стужцы Байсекеяў, відавочна рытарычнае. Але таму яго важна прагаворваць зноў і зноў. Таму я таксама хочу падзяліцца ім з вамі: