Множаньне сутнасьцяў, частка 12

Цяпер я жыву ў Казахстане. Мы прыязджалі сюды з Рытай вясной, калі пашлі чуткі пра мабілізацыю з 9 траўня. Тады я жыў у Алматы тры тыдня, пакуль не стало зразумела, што чуткі неабгрунтаваныя.

Зараз я з’яжджаў з думкай, што раблю гэта назаўжды. У вандроўнай сумцы рэчы на осень і зіму, значкі з бчб-сьцягам і Пагоняй на штрыфель майго адзінага пінжака, ноутбук, та кнігі Сэнекі, Лукрэція і творы Эпікура. Вось і ўсё, што я захапіў у новае жыццё.

За некалькі дзён да выступа пуціна пра мабілізацыю мы сядзелі ў гасцях у сяброўкі. Сёлета яна стала працаваць валанцёркай праз дапамогу ўкраінскім уцекачам. Па зразумелых прычынах улада Ўкраіны называе ўсіх уцеклых на ўсход ці палоненымі, ці выкрадзенымі, ці тымі, каму не далі магчымасті уцячы на захад. Аднак гэта не зусім так. Люді ратуюцца ад вайны куды могуць. Таксама ў расею беглі не таму, што падтрымлівалі генацыдальны плян пуціна па захопленню Ўкраіны. Мяжа побач, вось і уцякаць прасцей. А за мяжой пакуль не бамбуюць. Таксама тут жывуць сваякі. Тут размаўляюць той жа мовай. Ігд, Ігд.

А ў выніку людзі сутыкаліся з ненавісцью да сябе. «Зачем вы сюда приехали? И без вас всё плохо». Сяброўка расказвала, як адна сямь’я прыехала нават да Краснаярска, і сваячкі з парога пачула, што бамбёжкі, ад якіх яны ўцякалі — гэта добра. «Это потому, что вы фашісты», — сказала яна ім у твар.

Сяброўка расказвала, а мы думалі пра тое, як з 2014 году разарвалася сувязь са сваякамі Рыты з Адэсы. Некалі мы разважалі, мусіць паехаць туды жыць. Яшчэ да Крыма з Данбасам. Сяброўка расказвала, а мы думалі пра бацька Рыты, якій ня кроплі не рэфлексуе, пакуль паглынае людажорскія мантры з мрачнаватара. У яго амаль з год няма ні якой працы з-за вайны і санкцый. Ён адмаўляецца ад свае ўкраінскіх караней. І ён ня бачыць нестыковак у адбываючымся.

Муж сяброўкі ў пачатак вайны разважаў, ці мусіць падацца на ізраільскае грамадзянства, та пераехаць туды з сямьёй. Але сяброўка не хоча з’яжджаць з краіны. Яна працягвае любіць свае раздзіму ня гледзячы ні на што. Я вузкалобы, я гэтага не вельмі разумею. Мяне за мае беларускую мову загнабілі мае былыя аднакурснікі, якія любяць паўтараць «русская культура такая же жертва этой проклятой войны». А я чытаю «Клеветникам России» Пушкіна, і бачу, як і 200 гадоў таму працавала Радыё тычячы халмагоравых. Бачу, што расейская культура гэта і ёсць та баба, якая гаворыць сваякам, якія зараз вырахтаваліся ад смерці «Вы фашісты».

Дзякуй сяброўке, ёсць надзея на тое, што ў той краіне можа быць нешта добрае. Пасля немінучай ганебнай паразы, якая чакае расею, такія людзі, каторыя зараз дапамагаюць украінцам напэўна здолеюць збудаваць нешта чалавечнае.

Але без мяне.