Дробязі жыцьця

Калі апошні раз быў ва Ўроцлаву, адным зь яскравых успамінаў стаў хостэл зь амаль папяровымі сьценамі. Неяк мы зь жонкай засталіся ў нумару даўжэй, і зрабіліся выпадковымі слухачамі бурнага сэксу. Пакуль жанчына ў суседнім пакоі ўсклікала «Mocniej! Mocniej!» мы ціха пераглядваліся, не жадаючы перашкодзіць дзейству за сьцяной.
Нядаўна ў Алматы я пераехаў кватэру патаньней. Сёньня ўночы па-за іншымі амаль папяровымі сьценамі я зноў зь усьмешкай слухаў гукі гарачага сэксу. У гэты раз казаскага.