Множанне сутнасцяў, частка 9

Пачаўся чацвёрты месяц вайны. Я рашыў пісаць па-беларуску. Зразумела, раблю шмат памылак, але гэта нармальна, калі до гэтага моманту думаю расейскаю. Чытаў на “Медіазоне.Беларусь”, якую зараз аб’явілі экстрэмістскім выданнем, пра беларусаў, якіе таксама пачалі гутарыць на роднай мове пасля 24 лютага, і адчуваю, што гэта правільна. Далей як раней нельга.

Ёсць прадчуванне вялікай бяды. Ствараецца ўражанне, што пасля першых месяцаў ваенных глупства, блытаніны і паражэнняў, расейская армія сабралася і пачынае перахопліваць ініцыятыву. Мусіць баявы вопыт дае плён, мусіць перадача адказнасці за разведку на карысць ГРУ. А мусіць у украінцаў пасканчаўся энтузіязм. Не ведаю, не ведаю.

Падобна на тое, што расейцы зноў збяраюцца нападаць на Сумы і Чарнігаў. Ёсць поспехі на данбасскам фронце. Я асцерагаюся, што Лукашэнка в гэтый раз адправіць войска ва Украіну. А гэта вяртае нас да пазіцыяў пачатку вайны. Толькі цяпер расейскае войска і у лепшай боегатоўнасці.

Гавораць, быццам ў крамлі плануюць новы рэферэндум. На нём вырашаць увесці ў склад расіі Паўднёву Асецію, новыя украінскія набыцці, Прыднэстроўе, а таксама Беларусь, “калі прададуць Лукашэнку”. Правесці яго плануюць 11 верасня (sic!), у дзень адзінага галасавання у расіі. У апошнія дні перш прадстаўнік МЗС РФ, а потым другі сакратар ЦК БРСМ зрабілі заявы, аб удзеле беларускай моладзі на будоўлях у сібіры і на далёкім усходзе. Мы ужо зразумелі, што Шойгу, кажучі пра так званыя “новыя гарады” у сібіры, насамрэч меў на ўвазе лагеры для украінцаў. Мяркую, зараз намякаюць пра той жа гулаг дзля астатніх. Здаецца фантастічным, але намер Пуціна захапаць усю Украіну тож здавалася да пачатку вайны. І вось вам 92 дзень вайны.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.