Множанне сутнасцяў, частка 10

Размауляў сёння з сяброўкай, пра якую ужо пісаў раней. Зараз яна спраўная вучоная, працуе над артыкулам з нямецкім калегам. Разам яны пішуць пра выяву каранавіруса ў афіцыйных СМІ. І вось яны ябмяркоўваюць на тэмат пустых вуліц, якія служаць правобразам апакаліпсісу. Бязлюдныя грамадскія прасторы, вецер, які гуляе па нядаўна жывых плошчах, стваралі поле для нарратіва пра канец цывілізацыі, як мы яе ведаем. Атсутнасць людей у дадзеным кантэксце становіцца раўназначным іх смерці. І у гэтый момант мае сяброўка ўспамінае пра знакамітыя кадры інаугурацыі путіна у 2012 годзе. Урачысты картэж, які едзе па зусім пустой маскве. Шірокія вуліцы, на якіх сустякаюцца хіба што людзі ў форме. Дабрабыт і святачная атмасфера. Супрацьлеглае значэнне прі роўна той жа падачы.

Нарратів будаваўся ў той парадігме, што бяспечны горад — гэта пусты горад. Суб’ектнасць тут ёсць толькі у пуціна, а деперсаніфікаванае грамадства пераўтворана у декарацыю. Існуюць толькі прэзідэнт і абязлічаная краіна. Такім чынам пусты горад успрымаецца як катастрофа самімі людзмі, у той час як для інвазіунага элемента ўсё роўна наадварот.

Тут можна правесці аналогію. Мы не можам убачыць чорную дзірку. Але мы ведаем пра яе па пустаце вакол. Абязлюдненыя вуліцы такім чынам з’яўляюцца свайго роду сацыяльным партрэтам каранавіруса. Пустыя вуліцы масквы, якія падаюцца ў дадатным ключы як сымбаль урачістасті закону і дабрабыту, таксама абарочваюцца партрэтам пераможнай эпідэміі.

А цяпер гэта эпідэмія панесла смерць за межы расіі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.