Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі атрымаў праз свае жонку Натальлю Пінчук Нобелеўскую прэмію міру. Я чытаў яе прамову з цырымоніі, і думаў, як жаж добра, што сярод беларусаў няма такога бруднага пытаньня, як расейскае “Калі ня пуцін, то хто?”.
У 2020 дэмакратычныя надзеі растапталі і згвалцілі. Зараз зразумела, што тады не магло быць інакш. Але і тады і сёння беларусы малі адразу многа альтэрнатываў узурпатару. Гэта ён мяркаваў,што пазбавіў народ магчымасьці выбара. Але замест пасаджаных мужчын узняліся жонкі.
Узурпатар пачаў тэрор. Потым прыйшла акупацыя. Зараз бачна, што ўсе падзеі пасаджанага рэжыму бясплодны. Ён можа толькі катаваць, гвалтаваць, знішчать, змярцьвіць усё жывое. Спадзяюся, бачна гэта таксама і тым, хто спачатку быў “за”, хіба і лічыў сябе беларусам.
І вось у час вайны (як дакладна адзначыла ў сваем слове Аляксандра Матвійчук, салаурэатка ад Украіны, вайна ня дзвюх дзяржаў, а дзвюх сістэм — аўтарытарызму і дэмакратыі) мы віншуем сярод выпаленага поля беларусьшчыны крыніцу жыцця.
Прызнаем годнасць працы Алеся Бяляцкага. Як ні бетануй, жывыя кветкі ўсё роўна паўзыходзяць.
Алесь за кратамі, але зноў за яго ўстае жонка, як і другія жонкі два гады таму, ў час украдзеных выбараў.
Веру, прыйдзе час, калі айчына зноў будзе вольнай. Мусіць тады беларусы пачнут сварыцца, ці лепш на пасадзе прэзідэнта быць таму ж Бяляцкаму, але Марыі Калеснікавай, ці каму трэцяму. А я б змог ў добрай кампаніі друзей раздзяліць хлеб з сырам пад бутэльку сідру. І сказаць тост “Жыве Беларусь!”
Пакінуць адказ