Год вайны
Калі хуйло зь тэлеэкранаў казаў «Мною принято решение о проведении специальной военной операции», гэта не было нечаканым. Было зразумела, што будучыні для нас з Маргарытаю і для дзіцяці, якога мы тады яшчэ чакалі, больш няма. Яго больш не было для ўсей краіны, але яе жыхары за гады, не, за дзесяцігодзьдзі ўпушчанага часу прызвычаіліся да адсутнасьці пэрспэктыў. А зараз яны прызвычайваюцца да таго, што сьмерць заўсёды побач.
Я да гэтага часу не разумею, чаму ўкраінцам не дазваляюць біць захаднай зброяй па аб’ектам унутры расеі. Магчыма, каб не распыляць сілы. Пакуль трэба павытрэсваць акупантаў са сваёй тэрыторыі. Але жаданьне, каб расейцы пачулі тое, што робяць украінцам, не зьнікае. Аднак, мяркую, не пачуюць.
Сёньня гадавіна з пачатку поўнамасштабнага нападу. У вайне, якая цягнецца нашмат даўжэй. Год, на працягу якога расейцы забіваюць украінцаў. Бяздушна, бессэнсоўна, сабе на праклён. Я спадзяваўся, мусіць хоць магілізацыя прымусіць да нечага. Не, чмобікі на відэа нылі толькі пра дрэнныя ўмовы, у якіх яны апынуліся.
За год гэтая краіна для мяне памерла. Я нічога пра яе не разумею, да і не хачу. Толькі паразы ў вайне. Ганебнай і скрышальнай паразы. Але надзеі на яе хуткасьць пакуль не знаходжу.