Паламаныя дрэвы нашага жыцьця
Расейская паэтка Васіліна Арлова ў дзёньнькавым запісы ў Facebook напісала, як мне здаецца, важную думку:
Может быть, особенность моего положения состоит в том, что Российская Федерация напала буквально на место моего детства, на самое дорогое место на планете, я вчера рассказывала дорогой подруге Тане, что это единственное место, где у меня были мои любимые деревья. В Москве у меня не было любимых деревьев, потому что все деревья были там как бы общие, публичные, с ними кто угодно мог иметь какие угодно отношения, а в украинском селе моего каникулярного детства было не так — у меня были отношения с конкретными деревьями, и они мне, мне казалось, отвечали взаимностью, то есть как бы узнавали и привечали меня.
Запіс ад 24 сьнежаня 2023 году
Я таксама меў дрэвы, якія мне былі вельмі дарагія. Кожны раз, як прыязджаў да вёсцы, заўсёды хадзіў да дзьвух магутных дубоў вздоўж дарогі на мяжы вёсцы побач зь воданапорнай вежай, на якой было гнездо дзеля шмталікіх пакаленьняў буслоў. Аднойчы ў адное зь гэтых дрэваў ударыла маланка. Яно раскалолася, і яго зрэзалі. Калі я вярнуўся, той дуб, які застаўся, выглядаў як удовы стары.
Далей у полі, дзе пасьвяць кароў, было адзінае высокае дрэва, якое не выкарчвалі. Пастухі адпачывалі ў яго цяню ў час сьпякоты, і напэўна нехта зь іх высек на дрэве ўсьмешку. То бок да рамана Віктора Гюго я ведаў, што шрамы могуць быць падманлівымі.
Больш за ўсё пасьля жніўня 2020 году, калі вусаты таракан з дапамогай са ўсходу перамог, я цярпеў страту магчымасьці даведацца да гэтага кутку на Берасьцейшчыне. Пайшоў другі год, як я жыву ў Алматы. За гэты час не памятаю, каб я сумаваў па Маскве. Але ўлетку я ўночы рабіў невялікі шпацыр па алее каля дому перад сном. Я глядзеў уверх на галіны на фоне начнога змроку, і злавіў сабе на думцы, што гэта нагадвае мне быццам я іду па вуліцы радзімай вёсцы. І так зашчымела ў грудзях, што я амаль не разраўціўся.
Гэтыя лысыя брыдоты, якім настолькі не хапіла павагі зь боку захаду, што яны вырашылі патапіць усіх наогул у крыві, да гэтага часу, да гэтай хвіліны, прадоўжваюць ня толькі вайну вонкі, але і рэпрэсіі ўнутры. Бо яны ня могуць й ня змогуць перадолець. На маю думку гэта таму, што ў іхнем апошнем былі эпізоды зь нянавісьцю да пацюкоў. Але не было дрэваў, якія можна было любіць.